 |
22. Маладым спецыялiстам па заканчэннi вучобы ва ўстанове адукацыi даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц незалежна ад таго, калi ў iх былi апошнiя канiкулы. Маладым спецыялiстам, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры месячнай стыпендыi, назначанай iм у апошнiм семестры, тым, якiя атрымалi прафесiянальна-тэхнiчную адукацыю, - з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай iм квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу. Выплата грашовай дапамогi, адзначанай у частцы другой дадзенага пункта, ажыццяўляецца наймальнiкам у месячны тэрмiн пасля заключэння працоўнага дагавора з маладым спецыялiстам у поўным памеры незалежна ад колькасцi выкарыстаных iм дзён адпачынку. У выпадку, калi маладыя спецыялiсты не атрымлiвалi стыпендыi ў апошнiм перад выпускам семестры, iм выплачваецца адпаведная грашовая дапамога з разлiку сацыяльнай стыпендыi, устаноўленай на дату выпуску.
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ ад 14.10.2002 г. N 1423 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ УСТАНОЎ АДУКАЦЫI, ЯКIЯ АТРЫМАЛI ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНУЮ, СЯРЭДНЮЮ СПЕЦЫЯЛЬНУЮ АБО ВЫШЭЙШУЮ АДУКАЦЫЮ Ў ДЗЁННАЙ ФОРМЕ АТРЫМАННЯ АДУКАЦЫI ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА I (АБО) МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ
Беларусь
|
 |