 |
Шаноўныя бухбаеўцы ды бухбаеўкі! Дзякуй Вам за ўсё ў 2008 і спадзяемся на плённае супрацоўніцтва ў 2009. Ад усіх юрзнакаўцаў - Вам шчырае святочнае віншаванне! Дарагія сябры, калегі, партнёры, віншуем Вас з новым 2009 годам, які пакіне ў мінулым цяжкасці і праблемы старога года, ды ўсім нам абавязкова прынясе новыя радасці і поспехі. Дасылаем Вам нашыя пажаданні ад шчырага сэрца і з народнага жывога слова: Бывайце здаровы, як рыжак баровы, Майце торбу грошай, жывіце ў раскошы, Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі! Стары год канчаем, новы пачынаем З ранняю вясною, з буйнаю травою Ды з прыемным летам, ды з громам пры гэтым Ды з восенню яснай, ды з долечкай шчаснай! Бывайце здаровы, ды з усёй сям’ёю! Ваш ЮрЗнак.
Беларусь
|
 |