 |
19 верасня 1991 года пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь і зацвердзіла ў якасці дзяржаўных сімвалаў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. 14 мая 1995 года большасць насельніцтва прагаласавала за вяртанне чырвона-зялёнага «двукалора» і герба, які ў народзе празвалі капустай. Праз некалькі дзён заўхоз лукашэнкаўскай адміністрацыі Іван Ціцянкоў, ускараскаўшыся на будынак адміністрацыі Лукашэнкі, парваў бел-чырвона-белы сцяг на шматкі, раздаючы на кавалках сцяга аўтографы.
Беларусь
|
 |