...время - деньги...
ВЗАИМОПОМОЩЬ / Ответы (пользователь не идентифицирован)

ПОЛЬЗОВАТЕЛЯМ
Войти >>
Зарегистрироваться >>
ДОСКА ПОЧЁТА
 
 
ПРИСЛАТЬ ЗАЯВКУ
 
 
РЕКЛАМА
 
 
НОВОСТИ
ПОИСК


РЕКЛАМА
наши условия >>
 
 

   
 
ВОПРОС:

 
Светлана 05.07.2006 11:46:01
Какие выплаты положены молодому специалисту, прибывшему по направлению техникума? За чей счет эти выплаты осуществляются? (В смысле, могу ли я отнести их на расходы, учитываемые при налогообложении?)
Беларусь
 
 
  << к списку вопросов

  ОТВЕТЫ:

 
Кеша 17.12.2010 17:45:13
как вести бухгалтерию в малом бизнесе
Беларусь
Мейер 05.07.2006 12:22:11

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2002 г. № 1423

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ,
ЯКIЯ ВУЧАЦЦА ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА I (АБО)
МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI, ШТО ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ
АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ, СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
I ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ

[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24
декабря 2003 г. № 1679 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 2, 5/13583)]
.......................
Глава 3
ГАРАНТЫI I КАМПЕНСАЦЫI

21. Мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага
кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, кiраўнiкi
арганiзацый абавязаны забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне маладых
спецыялiстаў у адпаведнасцi са спецыяльнасцю i квалiфiкацыяй,
атрыманымi iмi ва ўстанове адукацыi, павышэнне iх тэарэтычнага i
прафесiйнага ўзроўню, прымяненне эфектыўных сiстэм стымулявання
творчай iнiцыятывы спецыялiстаў, стварыць для iх неабходныя жыллёвыя
i бытавыя ўмовы.
22. Выпускнiкам, якiя атрымалi накiраванне на работу, па
заканчэннi ўстановы адукацыi даецца адпачынак працягласцю ў адзiн
каляндарны месяц незалежна ад таго, калi яны мелi апошнiя канiкулы
ва ўстанове адукацыi.
Выпускнiкам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай i
сярэдняй спецыяльнай адукацыi, выплачваецца грашовая дапамога ў
памеры месячнай стыпендыi, атрыманай у апошнiм семестры, за кошт
сродкаў арганiзацый, у якiя выпускнiкi накiраваны на работу.
Выпускнiкам педагагiчных спецыяльнасцей выплачваецца грашовая
дапамога з разлiку месячнай стыпендыi, якую яны атрымалi ў апошнiм
перад выпускам семестры за 45 каляндарных дзён за кошт бюджэтных
сродкаў.
Выпускнiкам дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, дзённай формы навучання,
накiраваным на працу ў адпаведнасцi з размеркаваннем, па заканчэннi
навучання даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц з
выплатай грашовай дапамогi за кошт сродкаў арганiзацыi, прымаючай
выпускнiка на працу, з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай
выпускнiку квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага
акладу.
У тых выпадках, калi выпускнiк не атрымлiваў стыпендыi ў
апошнiм перад выпускам семестры, адпаведная грашовая дапамога яму
выплачваецца, зыходзячы з разлiку сацыяльнай стыпендыi.
Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя знаходзяцца на дзяржаўным
забеспячэннi, за час адпачынку акрамя стыпендыi выплачваецца
грашовая кампенсацыя за харчаванне, зыходзячы з устаноўленых норм.
Акрамя названага выпускнiкам з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя
засталiся без апекi бацькоў, пасля заканчэння ўстановы адукацыi
выдаецца вопратка, мяккi iнвентар, абсталяванне i грашовая дапамога
ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

23. Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя атрымалi магчымасць
самастойнага працаўладкавання, грашовая дапамога не выплачваецца.
24. Выпускнiкам, накiраваным пасля заканчэння ўстановы адукацыi
на работу ў iншую мясцовасць, гарантуюцца выплаты, прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
25. Маладым спецыялiстам, якiя прыбылi на працу па
персанальнаму размеркаванню, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя
органы, а таксама арганiзацыi пры недастатковасцi ўласнага жыллёвага
фонду могуць выдзяляць сродкi з мэтай кампенсацыi затрат на наём
жыллёвых памяшканняў у грамадзян.
26. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы, а таксама
арганiзацыi могуць выдаваць маладым спецыялiстам пазыкi на
iндывiдуальнае будаўнiцтва, набыццё мэблi i iншага жыллёва-бытавога
i сельскагаспадарчага iнвентару, прымаць без чаргi ў
жыллёва-будаўнiчыя кааператывы.
27. Наймальнiкам, незалежна ад формы ўласнасцi, забараняецца на
працягу двух гадоў пасля заканчэння ўстановы адукацыi прымаць на
работу выпускнiкоў без пасведчання аб накiраваннi на работу або
даведкi аб самастойным працаўладкаваннi.
28. Звальненне маладых спецыялiстаў або перавод iх на работу,
якая не звязана з атрыманай спецыяльнасцю, квалiфiкацыяй, да
заканчэння абавязковага тэрмiну работы забараняецца, за выключэннем
звальнення па iнiцыятыве наймальнiка за вiноўныя дзеяннi i выпадкаў,
прадугледжаных у пунктах 1 (у адносiнах да лiквiдацыi арганiзацыi),
2 i 6 артыкула 42 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь (Ведамасцi
Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 26-27, ст.432;
Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г.,
№ 80, 2/70).
У выпадку невыканання парадку прыёму на работу выпускнiкоў i
звальнення маладых спецыялiстаў, устаноўленага пунктам 27 i часткай
першай дадзенага пункта Палажэння, наймальнiк вяртае сродкi,
затрачаныя на навучанне выпускнiка, у бюджэт, з якога ажыццяўлялася
фiнансаванне iх навучання.
Парадак разлiку расходаў i вяртання сродкаў за навучанне ва
ўстановах адукацыi, што належаць звароту ў бюджэт, з якога
ажыццяўлялася фiнансаванне навучання, вызначаецца Мiнiстэрствам
адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў.
У выпадку адмовы ад добраахвотнага кампенсавання грашовых
сродкаў за навучанне iх спагнанне ажыццяўляецца ў судовым парадку.
3 маладымi спецыялiстамi (выпускнiкамi ўстаноў, што
забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi), якiя паступiлi ва ўстановы
адукацыi на дзённую форму навучання для атрымання адукацыi больш
высокага ўзроўню, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя закончылi
ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi
(выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў - пасля заканчэння
стажыроўкi), i паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру
(ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданню
работнiка ў парадку i на падставах, вызначаных у частцы чацвёртай
артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры прадстаўленнi
адпаведных дакументаў аб паступленнi.
Маладыя спецыялiсты, якiя працуюць па размеркаванню, могуць
быць (з iх згоды) звольнены ў парадку пераводу да другога
наймальнiка цi пераходу на выбарную пасаду (пункт 4 артыкула 35
Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь), а таксама па абставiнах,
незалежных ад волi бакоў (пункт 6 артыкула 35 Працоўнага кодэкса
Рэспублiкi Беларусь).

29. На маладых спецыялiстаў, якiя накiраваны на работу ў
арганiзацыi, што размешчаны ў зонах радыяцыйнага забруджання,
распаўсюджваюцца iльготы i кампенсацыi, прадугледжаныя
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Беларусь
 
<< к списку вопросов

1-2 

 
 

 

© 2001 ЮКОЛА-ИНФОTM Рейтинг@Mail.ru