...время - деньги...
ВЗАИМОПОМОЩЬ / Ответы (пользователь не идентифицирован)

ПОЛЬЗОВАТЕЛЯМ
Войти >>
Зарегистрироваться >>
ДОСКА ПОЧЁТА
 
 
ПРИСЛАТЬ ЗАЯВКУ
 
 
РЕКЛАМА
 
 
НОВОСТИ
ПОИСК


РЕКЛАМА
наши условия >>
 
 

   
 
ВОПРОС:

 
«Палац» – на «Эўравізію»! 20.12.2007 15:08:36
Гурт «Палац» зь песьняй «Кола Млына» – самы дастойны сярод удзельнікаў «Эўрафэсту» – адборачнага туру да конкурсу «Эўравізія-2008». Так вырашылі наведнікі нашага парталу – у галасаваньні, зладжаным на ТГ «Палац» перамог з адрывам амаль у 100 галасоў ад астатніх прэтэндэнтаў. Цяпер – справа за глядацкім галасаваньнем – 21 сьнежня ў 21:45 (час менскі) на першым канале БТ і на тэлеканале «Беларусь-ТВ» у простым этэры выступяць паўфіналісты «Эўрафэсту». Пасьля гэтага конкурсу будуць вызначаны тры прэтэндэнты на паездку на «Эўравізію». Ці будзе сярод іх «Палац» залежыць шмат у чым ад гледачоў.
«Заклікаю ўсіх падтрымаць нашу песьню „Кола Млына“ хоць бы з той прычыны, што яна – адзіная сярод астатніх выкананая на беларускай мове», - кажа лідэр «Палацу» Алег Хаменка. Музыка прызнаецца, што на перамогу ў «Эўрафэсьце» ён ня надта спадзяецца, але мяркуе, што ў тройку фіналістаў трапіць больш чым рэальна.
20 сьнежня ў Белтэлерадыёкампаніі адбудзецца жараб’ёўка, дзе будзе вызначана ў якой чарзе будуць выступаць паўфіналісты. А 21 сьнежня ў жывым этэры ўсе выканаўцы выступяць пад фанаграму «мінус адзін». Журы падчас канцэрту будзе знаходзіцца ў іншай студыі і назіраць за ўсім па тэлевізары.
Галасаваньне тэлегледачоў пачнецца адразу ж па сканчэньні выступаў усіх удзельнікаў. Кожны зможа аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу. Для гэтага трэба патэлефанаваць на нумар 8-803-100-03-ХХ (апошнія лічбы – нумар выканаўцы – ад 01 да 15). Званок будзе бясплатным.
Калі станецца так, што выканаўца набярэ па выніках глядацкага галасаваньня найбольшую колькасьць галасоў, але яго ў ліку двух фіналістаў не назаве журы, то ён будзе трэцім ўдзельнікам фіналу. Такім чынам, будзе абрана два альбо тры выканаўцы для ўдзелу ў фінале «Эўрафэсту».

Беларусь
 
 
  << к списку вопросов

  ОТВЕТЫ:

 
SW 20.12.2007 22:06:06
Такая писанина на непонятном языке (как старообрядный)- прямо читать не хочется, хотя белорусский я люблю и школу на белязыке заканчивала. И откуда такие белорусы происходят?
Беларусь
Палац на "Эўрабачаньне"! 20.12.2007 23:33:00
<i>белорусский я люблю и школу на белязыке заканчивала</i>
Калі любіце мову, то мусіце ведаць, што яна ўвесь час разьвіваецца, і ў ёй адбываецца шмат разнастайных працэсаў. Дык вось, каб Вы ведалі, сучасная беларуская мова мае два асноўныя правапісы, якія шэраг аўтарытэтных мовазнаўцаў нават вызначаюць як асобныя літаратурныя мовы. Гэта афіцыйны (т.зв. «наркамаўка» - правапіс, узьніклы пасьля гвалтоўнай русыфікацыйнай рэформы 1933 г. - той, якому зараз вучаць у школе і які мала дзе, акрамя гэтай самай школы, ужываецца) і клясычны (т.зв. «тарашкевіца» - правапіс, які збольшага адлюстроўвае адметнасьці ўласнабеларускага вымаўленьня, што быў «рэпрэсаваны» ў выніку вышэйпазначанай рэформы).
А каб мова зразумелая была, трэба ёй карыстацца, а ня проста «любіць» (слова-та якое шматзначнае! :))
Беларусь
ТК 21.12.2007 0:06:11
«тарашкевіца» - правапіс, які збольшага адлюстроўвае адметнасьці ўласнабеларускага вымаўленьня
---------------------------------------
Такое правописание скорее отражает особенности польского произношения, а не белорусского. Может, на западе Брестской и Гродненской областей так и произносят, как Вы пишете, а у моих стариков в Минской области говорят по-другому. А чем ближе к востоку (Могилевская, Витебская), тем больше влияние русского языка.
И почему, по-Вашему, польский лучше русского?
Беларусь
Главбуся 21.12.2007 9:00:20
А где до вечера послушать сие произведение, чтобы оценить его достоинства ,кроме языка, например. исполнительские и в части музыки ? На Евровидении голосующим по барабану, на каком языке песня, выбирается в последнее время необычное выступление.
Беларусь
AZ 21.12.2007 9:03:19
Главбуся, я постараюсь че-нить в нете найти и дать ссылку. Или вышлю тебе песенку на мыл. Может и не «Кола», но стиль у них узнаваемый.
Беларусь
AZ 21.12.2007 9:07:16
Л.С., специально для тебя (и для всех небезраличных) положил здесь:
http://www.jukola.info/files/public/palac_kola_hrukatala.mp3
Беларусь
Главбуся 21.12.2007 9:07:49
Спасибо.Жду.
Беларусь
 
<< к списку вопросов

1-7 

 
 

 

© 2001 ЮКОЛА-ИНФОTM Рейтинг@Mail.ru