...время - деньги...
ВЗАИМОПОМОЩЬ / Ответы (пользователь не идентифицирован)

ПОЛЬЗОВАТЕЛЯМ
Войти >>
Зарегистрироваться >>
ДОСКА ПОЧЁТА
 
 
ПРИСЛАТЬ ЗАЯВКУ
 
 
РЕКЛАМА
 
 
НОВОСТИ
ПОИСК


РЕКЛАМА
наши условия >>
 
 

   
 
ВОПРОС:

 
Эд 17.06.2008 17:20:13
Сегодня депутаты должны были принять откорректированный Закон о СМИ.
Кто знает - приняли?
И что теперь с этими СМямИ?
Беларусь
 
 
  << к списку вопросов

  ОТВЕТЫ:

 
"Анонимно" 17.06.2008 17:38:05
http://www.charter97.org/be/news/2008/6/17/7484/
Дэпутаты» прынялі ў першым чытанні праект Закона аб СМ

Праект Закона аб СМІ прадугледжвае рэгістрацыю Інтэрнэт-рэсурсаў, прычым дзейнасць беларускага Інтэрнэту будзе рэгулявацца не законамі, а пастановамі Савета міністраў. На дадзены момант у Беларусі практычна не засталося незалежных друкаваных выданняў. Радыё і тэлебачанне падкантрольныя ўладам. Адзінай магчымасцю атрымаць альтэрнатыўную інфармацыю заставаўся Інтэрнэт. За прагаласавалі 93 «дэпутата», супраць – толькі 1.

«Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі, што распаўсюджваюцца праз глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт, а таксама парадак распаўсюджвання такіх сродкаў масавай інфармацыі аднесены ў адпаведнасці з праектам закона, да кампетэнцыі Савета міністраў», - заявіла, выступаючы сёння ў «парламенце», першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Законапраект рыхтаваўся на працягу 5 гадоў з падачы Адміністрацыі прэзідэнта ў закрытым рэжыме. Ён паступіў у беларускую «палатку» толькі 10 чэрвеня і ўжо на наступны дзень была прызначаная дата разгляду – 17 чэрвеня.

Беларуская асацыяцыя журналістаў атрымала тэкст законапраекта толькі напярэдадні яго разгляду. У пятніцу юрысты БАЖ, прааналізаваўшы праект закона аб СМІ, прыйшлі да высновы, што ў выпадку прыняцця законапраекта ў цяперашняй рэдакцыі па незалежных сродках масавай інфармацыі будзе нанесены непапраўны ўдар, што паставіць іх на мяжу выжывання, а фактычна прывядзе да знішчэння незалежных СМІ у краіне.

Найбольшую турботу выклікае тое, што ўлады змогуць блакаваць усе Інтэрнэт-СМІ, не зарэгістраваныя ў Беларусі ў якасці сродку масавай інфармацыі. Прычым, дзейнасць Інтэрнэт-рэсурсаў будзе рэгулявацца не законамі, а пастановамі Савета міністраў.

Паводле праекту Закона аб СМІ, пералік парушэнняў, за якія можна вынесці папярэджанне ў адрас рэдакцый, размыты і неабмежаваны, а прыпыніць выданне друкаванага СМІ можна нават за адно папярэджанне. Пры гэтым выносіць папярэджанні выданням зможа не толькі Міністэрства інфармацыі, але і любы суддзя, пракурор або чыноўнік любога райцэнтра.

Тым не менш, падчас абмеркавання праекту закона «парламентарыі» не выказвалі якіх-небудзь нараканняў у адрас законапраекта. «Закон важны, патрэбны і сучасны», - заявіў «дэпутат» Валер Лектараў. Ён паведаміў, што «сёння кожнаму »дэпутату« прыйшлі лісты ад Беларускай асацыяцыі журналістаў з прэтэнзіямі адносна дадзенага праекту закона».

У гэтй сувязі «дэпутат» Анатоль Красуцкі адзначыў, што «шэраг гэтых заўвагаў не адпавядае рэчаіснасці і таму, што напісана ў праекце закона».

Раней аб неабходнасці ўзмацнення жорсткасці заканадаўства аб СМІ неаднаразова выказваліся беларускія службоўцы высокага рангу. У прыватнасці, намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч заяўляла, што сёння ў Беларусі існуе праблема «дэзінфармацыйных плыняў замежных сайтаў, але ёсць досвед Кітая, які перакрыў доступ такіх сайтаў на сваю тэрыторыю».

Дырэктар Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Алег Праляскоўскі настойвае на «узмацненні адказнасці за інфармацыю ў інтэрнэце» і прапаноўвае ўскласці адказнасць за распаўсюджванне інфармацыі ў Інтэрнэце не толькі на адміністратара сайта, але і на ўладальніка Інтэрнэт-рэсурсу і правайдэра.

Напісаць каментар (20)
Беларусь
"Анонимно" 17.06.2008 17:40:07
http://news.tut.by/society/111214.html
Беларусь
 
<< к списку вопросов

1-2 

 
 

 

© 2001 ЮКОЛА-ИНФОTM Рейтинг@Mail.ru