Уважаемые бухбаевцы!!!! Срочно нужна помощь! Директор и ещё 3 сотрудника съездили в командировку в Германию транзитом через Польшу. Предоставили документы:туристический ваучер - 80 000 руб., страховка - 5 $, чек на сумму 60 Евро на польском языке(Wiza pobytowa schengen jednokrotna).Позвонила в турфирму, которая занималась оформлением визы, там мне сказали, что виза туристическая.У меня голова идет кругом, как мне сейчас все это отразить в бухучете.Терзают большие сомнения по поводу туристической визы.Может кто-нибудь сталкивался с аналогичной ситуацией? Очень жду откликов.Заранее спасибо огромное.
Віза тыпу “А” – дае права на ўезд у транзітную зону міжнароднага аэрапарта і знаходжанне ў гэтай зоне да 2 дзён. Чужаземцу неабходна мець дазвол на ўезд у краіну, у якую накіроўваецца, і білет на самалет.
Транзітная віза тып “В” – дае права на праезд праз тэрыторыю Рэспублікі Польшча альбо другіх краін зоны Шэнген і можа быць выдана чужаземцу, у якога ёсць дазвол на ўезд у краіну, ў якую ён накіроўваецца. Транзітная віза выдаецца на перыяд, які не перавышае 5 дзён, калі лічыць ад дня кожнага ўезду на тэрыторыі дзяржаў Шэнгенскай зоны.
Віза на знаходжанне – выдаецца як: - адзіная кароткатэрміновая шэнгенская віза, альбо - нацыянальная доўгатэрміновая віза. Адзіная віза на знаходжанне дае права на ўезд і бесперапыннае знаходжанне на тэрыторыі дзяржаў шэнгенскай зоны альбо на некалькі знаходжанняў адно за другім, якія разам не перавышаюць 3 месяцаў на працягу 6 месяцаў, калі лічыць ад дня першага ўезду на гэтую тэрыторыю. Нацыянальная віза дае права на ўезд і бесперапыннае знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча альбо на некалькі знаходжанняў адно за другім, якія разам не перавышаюць аднаго года ў перыяд дзеяння візы. Перыяд знаходжання ўстанаўліваецца на падставе дакументаў, прадстаўленных чужаземцам.
Віза на знаходжанне з мэтай:
1.Турызм Турыстычныя візы выдаюцца на падставе дакумента аб аплаце турыстычных паслуг на тэрыторыі РП (турыстычны ваучар)
2.Прыватная Віза з мэтай наведвання родных ці сяброў выдаецца на падставе запрашэння (ад прыватнай або юрыдычнай асобы), зарэгістраванага ў Ваяводы.
3.Удзел у спартыўных мерапрыемствах Віза з мэтай удзелу ў спартыўных мерапрыемствах выдаецца на падставе запрашэнняў ад спартыўных клубаў альбо арганізатараў спартыўных мерапрыемстваў, спаборніцтваў.
4.Гаспадарчая дзейнасць Віза з мэтай гаспадарчай дзейнасці выдаецца на падставе запрашэння ад партнера з польскага боку, дзе акрэслена сфера супрацоўніцтва (перагаворы, пакупкі). Пры умове ажыцяўлення дзяржаўнай гаспадарчай дзейнасці ў РБ таксама выдаецца віза з мэтай гаспадарчай дзейнасці. Візы такого тыпу выдаюцца таксама вадзіцелям TIR на падставе пісем ад карпарацый і фірм міжнародных грузаперавозчыкаў. Запрашэнні і пісьмы павінны быць на фірмовай паперы з пячаткамі і подпісамі ўпаўнаважаных асоб.
5.Культурная дзейнасць альбо ўдзел у міжнародных канферэнцыях Віза з мэтай культурнай дзейнасці можа быць выдадзена на падставе запрашэння да ўдзелу ў культурных мерапрыемствах, канферэнцыях і т.д. выдадзенага арганізатарамі мерапрыемства.
6.Выкананне службовых абавязкаў прадстаўнікамі дзяржаўных органаў трэцяй дзяржавы або міжнародных арганізацый Віза выдаецца на падставе ноты з Міністэрства Замежных Спраў, пісьма ад прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, міжнароднай арганізацыі, дыпламатычнага прадстаўніцтва.
7.Праца Віза на знаходжанне з мэтай выканання працы можа быць выдадзена чужаземцу, які прад’явіць пацвярджэнне выдання дазволу на выкананне працы на тэрыторыі РП альбо пісьмовую заяву ад працадаўцы аб намеры працаўладкавання чужаземца. Візы з правам на выкананне працы - гэта нацыянальныя візы.
8.Вучоба Віза з мэтай навучання можа быць выдадзена на падставе запрашэння ад польскай навукова-даследчай установы, Вышэйшай Навуковай Установы, навуковых лабараторый.
Уяздовая віза – дае права на аднаразовы ўезд на тэрыторыю РП і можа быць выдадзена чужаземцу, які перад перасячэннем мяжы альбо на момант перасячэння мяжы атрымае права знаходжання на тэрыторыі гэтай краіны.
У любым выпадку да заявы на выданне візы неабходна дадаць медыцынскае страхаванне і дакумент, які пацвярджае наяўнасць у чужаземца фінансавых сродкаў, неабходных на пакрыцце коштаў у перыяд знаходжання. Пры неабходнасці консул можа запатрабаваць дадатковыя дакументы або запрасіць чужаземца на асабістую размову.
Фармуляр візавай заявы можна атрымаць на нашым інтэрнет-сайце: http://www.minsk.polemb.net або непасрэдна ў Консульскім аддзеле Пасольства. Фармуляры заявы выдаюцца бясплатна.
Дадаткова інфармуем, что наяўнасць візы не гарантуе ўезд на тэрыторыю Польшчы. Апошняе рашэнне належыць Польскай Пагранічнай Службе.
Нацыянальная віза, выдадзеная польскай установай, не дае права на ўезд у іншыя дзяржавы ЕС і зоны Шэнген.