Памёр Рыгор барадулін Рыгор Барадулін. Узятыя на смерць павінны жыць Узятыя на смерць павінны жыць. Яны прыйшлі ў жыццё, Каб цемра знікла. Каб д’яблавы ашчэраныя іклы, За ганьбу помсцячы, Ушчэнт скрышыць. Дай моцы духу Ратнікам святла. Рашучыя не могуць быць рабамі. Хай здрайцы ў дол пакоры Б’юць ілбамі, Трывацьме непахіснасьці скала. Не памірае праведная кроў, Яна ў вяках Не ведае сутрыму. Злу непадлеглую сваю Радзіму Світальна Бачаць вочы ваяроў!.. [19:25, 2 сакавiка 2014]
Божа, паспагадай усім, – I магутнаму, і слабому, I відушчаму, і сляпому, Каб у згодзе жылося ім.
Божа, паспагадай усім, – Каб вайной не йшоў Брат на брата, Каб ржавела сякера ў ката, Каб вячэраю пахнуў дым.
Божа, паспагадай усім, – Каб цяплелі пагляды людзкія, Каб у старца не кралі кія, Нічыіх не кралі радзім.
Да любові, да чысціні, Да святла, да святога ўлоння, Усявышні, і заўтра і сёння Заблуканыя душы вярні!
Беларусь
МимоПроходил03.03.2014 9:20:32
«...Уходят в последнюю осень поэты И их не вернуть - заколочены ставни. Остались дожди и замерзшее лето, Осталась любовь и ожившие камни...»(с)
Беларусь
БТР03.03.2014 9:54:48
Паэт з вялiкай лiтары. Вялікі паэт Радзімы. Яго вершы заварожваюць, а мова - ЧЫСТАЯ. Гэта чалавек, які гаворыць з намі такой мовай і такімі словамі, якіх зараз амаль ўжо не існуе, якія забываюцца, паміраюць: «Дагэтуль У снах я з аброву лячу, Дагэтуль Мне чуецца чаўкат дзічыны. Праз гэтулькі год Мне стаяць уваччу Азяблыя вочы ў дзяўчыны. Ня ведаю, як, А сагрэць іх хачу…»
Беларусь
"Анонимно"03.03.2014 10:50:33
І хай з тысяч рэк чужых нап’ юся – Толькі для апошняга глытка Я прыду сюды, да Беларусі, Да свайго азёрнага кутка.
Беларусь
"Анонимно"03.03.2014 11:00:07
Пичалька.
Беларусь
"Анонимно"03.03.2014 11:11:57
Пакуль жывеш, развітвайся з жыццём Штогодна, штогадзінна, штохвілінна, Твой кожны дзень, Забраны забыццём, Лічы сваім найбольшым адкрыццём, Ты — з дрэва часу Кволая галіна. Штодня вядзі з самім сабою бой, Каб клопаты цябе не пахавалі, Жыві надзеяй, Мараю слабой, Што свет трымаецца Адным табой — З ракі ўсёзабыцця — намерам хвалі. Старайся не ў дзяльбе, А ў малацьбе, Каб вымалаціць з цемрачы праменне. Ляж зморшчынкай Ва ўсмешцы на ілбе, Каб недзе ўспомніла жыццё цябе, У незваротнай вечнасці — Імгненне.
Беларусь
"Анонимно"03.03.2014 22:34:30
ПАСЬПЕЦЬ
Пасьпець усё зрабіць і ў час сысьці,
Не затрымаўшыся ні на хвіліну,
I ціха легчы ў жаўтапес ці ў гліну,
Такое розьніцы, як і ў жыцьці:
Ці з голаду глытаць пажадна сьліну,
Ці сьмелай лыжкай боўтацца ў гусьці.
Хай вока бачыць голую галіну,
А памяць помніць крону ўсю ў лісьці.
Убачыўшы спакойную даліну,
Брысьці, як ціхі човен у трысьці.
I глыбіня глыбей сваю пярліну
Сьпяшаецца схаваць у забыцьці.
Няма жыцьцю ні сну ані супыну.
Беларусь
"Анонимно"04.03.2014 0:10:54
ПАМЫТАЯ ПАДЛОГА
Толькі што памытая падлога
Пачынае пахнуць борам густа.
Зноў, здаецца, слухаеш падоўгу,
Як зьвіняць галін сасновых гусьлі.
Млосна ад малін у расьцяробах.
Дзяцел грукне ў цішыні чмялінай.
Выцірайце ногі.
Асьцярожна!
Вы ступаеце па вершалінах!..
Р. Барадулін
Беларусь
"Анонимно"04.03.2014 12:34:59
Парада Не шукай сваіх сярод чужых. Роднымі не зробяцца чужыя. І чужая йголка не прышые Латку радасці да сноў былых.
Не губляй сваіх сярод чужых. Згуба не вяртаецца дадому. Ворагу, як і сабе самому, Пажадай, каб гнеў, як дождж, аціх.
Марнай мрояй не трудзі свой слых, Што гукнеш чужых, і ты пачуты. Хоць бы стала моцы на пакуты Адшукаць чужых сярод сваіх.
Беларусь
Е04.03.2014 12:56:41
Сёньня развітаньне з Рыгорам Барадуліным.
Чалавек не ўзнікае так — Ён збываецца, адбываецца Як ратай, Як дзівак, Як мастак, Ад якога свет адбіваецца. Чалавек не знікае так, Бы ў кішэні вякоў пятак. Ён сціраецца аб дарогі, Разбіваецца аб адчаі, Пераходзіць ва ўсе трывогі Веку, Што яго прыручае. Перш чым вочы заслоняць векам, Чалавек хоча стаць чалавекам.