Музыка Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. I плакала ў яго руках скрыпка і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала...
Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі...
А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, дзваніць рымка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і завець ён народ. I людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы.
Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. I хадзіў ён далей меж бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну.
Але прыйшоў час, і музыкі не стала: злыя і сільныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася жыццё яго... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі самі граць на ёй народу.
Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала. «Добра граеце,— гаварылі ім,— ды ўсё не тое!» I ніхто не мог растлумачыць, чаму ад грання музыкі так моцна білася сэрца бедакоў. Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народнае гора.
Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з-памеж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе...
1907
Беларусь
"Анонимно"28.12.2023 14:03:30
Максім Багдановіч «Вечар на захадзе ў попеле тушыць...» Вечар на захадзе ў попеле тушыць
Кучу чырвоных кавалкаў вугля;
Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць,
Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Цёмныя цені даўжэй у лагчыне,
Птушкі прыстаўшай марудней палёт;
Сумна плыве маладзік бледна-сіні
Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд;
Іскрацца зорак сьняжынкі маркотна,
Збожжа пакрылася шызай расой...
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай,
Хоць бы на момант спачынем душой!
1910
Беларусь
"Анонимно"28.12.2023 14:04:01
«Па-над белым пухам вішняў...» De la musique avant toute chose.
P. Verlaine*
* Музыка перш за ўсё.
П. Вэрлен (фр.)
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых, –
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песьня, –
Ціхі, ясны гімн вясьне.
Ці ня сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Ці ня вецер гэта звонкі
Ў тонкіх зёлках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разьведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць, дрыжаць, зьвіняць.
Песьня врецца і ліецца
На раздольны, вольны сьвет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
1910
Беларусь
"Анонимно"28.12.2023 14:05:10
Санет («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...») Ахвярую А. Погодіну
Чуецца музыка дзіўная Ў повесцях сонных імшараў... Цешыцца явар з калінаю, Скінуўшы зімнія чары.
Беларусь
"Анонимно"28.12.2023 14:10:59
Родился Максим Адамович Богданович в Минске 9 декабря 1891 года. Воспитывался в культурной, образованной семье. Его отец, Адам Егорович, был известным этнографом, фольклористом, языковедом. Мать поэта, Мария Афанасьевна Мякота, окончила в Петербурге женскую учительскую гимназию, интересовалась литературой, даже пробовала писать рассказы. Помимо Максима в семье было еще трое детей: сыновья Вадим и Лев и дочка Нина. Когда Максиму было всего шесть месяцев, семья переехала в Гродно, а в 1896 году, после смерти Марии Афанасьевны, болевшей чахоткой, - в Нижний Новгород. Воспитанием детей сначала занималась их тетя Мария Егоровна, а затем вторая жена отца Александра Павловна Волжина - родная сестра жены Максима Горького - Екатерины Павловны. Но и она также вскоре умерла. После ее смерти детей воспитывала родная сестра матери Александра Афанасьевна Мякота, которая впоследствии стала женой Адама Егоровича.
Дружеские и родственные отношения с Максимом Горьким, богатое культурное наследие Нижнего Новгорода способствовали формированию взглядов и вкусов Максима Богдановича, пробуждению в нем стремления к художественному творчеству.
С 1902 года по 1907 год юноша учился в Нижегородской мужской гимназии. Этот период жизни чрезвычайно важен в становлении его как человека и поэта. Максим начал активно интересоваться своим национальным языком и культурой, самостоятельно изучал белорусский язык, пробовал сам писать художественные произведения.
В 1907 году на страницах газеты «Наша ніва» состоялся литературный дебют Максима Богдановича. Первым печатным произведением 16-летнего автора стал аллегорический рассказ «Музыка». В 1908 году он написал лирические стихотворения «Прыйдзе вясна», «Над магілай», «Над возерам» и другие, которые были также опубликованы в «Нашай ніве».
В связи с переводом Адама Егоровича на новое место работы в 1908 году семья Богдановичей переехала в Ярославль. Там Максим продолжил учебу в гимназии, где увлекся античной литературой и изучением иностранных языков, интерес к которым не утрачивал всю жизнь, овладел ими, чтобы читать тексты в оригинале. Эти годы стали одними из самых драматичных в судьбе поэта: от болезни умер брат Вадим, а через некоторое время, в 1909 году, заболел чахоткой и сам Максим. В том же году Адам Егорович отвез сына на лечение в Крым. Увлечение южным краем, новый круг знакомых - все это повлияло на романтическое настроение Максима.
Несмотря на болезнь, годы учебы в гимназии были плодотворными в творчестве Максима Богдановича. Газета «Наша Ніва» периодически печатала его стихи, в газете «Голос» публиковались заметки, рецензии, фельетоны, критические статьи. В 1909 году на произведения Максима Богдановича обратил внимание Сергей Полуян - сотрудник газеты «Наша Ніва», известный публицист и критик. Он сыграл значительную роль в творческой судьбе молодого поэта. В газете «Наша Ніва» считали некоторые стихотворения Максима Богдановича «декадентскими», и они хранились в архиве редакции, но Сергей Полуян настоял на их публикации.
В 1911 году Максим Богданович окончил гимназию и посетил Вильно. Здесь он познакомился с братьями Иваном и Антоном Луцкевичами, Вацлавом Ластовским, Брониславом Эпимах-Шипило. По предложению Луцкевичей поэт некоторое время гостил в фольварке Ракутевщина неподалеку от Молодечно, где работал над циклами стихов «Старая Беларусь», «Места». Также создал поэмы «У вёсцы», «Вераніка» и написал стихотворения, которые составили циклы «Згукі Бацькаўшчыны» и «Старая спадчына». Осенью того же года Максим Богданович в Ярославле поступил в Демидовский юридический лицей, который окончил в 1916 году.
В 1913 году выходит прижизненное издание произведений Максима Богдановича «Вянок». В 1914 году поэта принимают в полноправные члены «Всероссийского общества деятелей периодической печати и литературы». Однако тяжелая болезнь все чаще приостанавливает творческую работу. Преодолевая ее жесткие проявления, поэт пишет поэму «Максім і Магдалена», цикл «На ціхім Дунаі» и другие произведения.
В октябре 1916 года, окончив юридический лицей, Максим Богданович переехал в Минск, где устроился на работу в губернский продовольственный комитет, принимал активное участие в деятельности Белорусского комитета помощи жертвам войны. Работе поэт отдавал много сил и времени, а по вечерам садился писать. В это время Максим Богданович написал такие знаменитые произведения, как «Страцім-лебедзь» и «Пагоня».
Что касается личной жизни поэта, известно, что первой любовью Максима была Анна Кокуева - родная сестра его гимназического друга. Она училась в консерватории в Санкт-Петербурге и приезжала в Ярославль, где жили Богдановичи, только на лето. Считается, что «Зорку Венеру» Максим посвятил именно Анне, а строки «Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас...» как раз об этих коротких летних встречах. Увы, но чувства Максима девушка не разделила и вышла замуж за другого - Ивана Лилеева. После несчастной любви к Анне Кокуевой Максим увлекся своей двоюродной сестрой Анной Гапанович. Позже, на лечении в Крыму, у 18-летнего Максима появились чувства к барышне Китицыной. Но самые сильные любовные переживания Максима связаны с Клавой Салтыковой. Когда он лечился в Старом Крыму в 1915 году, Клава тоже лечилась от туберкулеза. О тех отношениях осталась рукопись, которая до сих пор целиком не расшифрована. Его ярославские друзья в своих воспоминаниях признавались, что эта любовь принесла ему больше мук и душевных терзаний, чем возвышенных чувств, и даже подорвала его и без этого слабое здоровье.
У Максима Богдановича было много планов, но воплотить эти намерения в жизнь он не смог. Лечение не помогло поэту, и 25 мая 1917 года в двадцатипятилетнем возрасте Максим Богданович умер. Похоронили его на городском кладбище в Ялте. Среди бумаг, найденных после смерти поэта, была книга с коротким стихотворением, которое белорусский классик написал перед самой смертью. В нем он сказал, что не одинок в смертный час, у него есть книга стихов.
Ада́м Бэрна́рд Міцке́віч (польск. Adam Bernard Mickiewicz; 24 сьнежня 1798, фальварак Завосьсе Наваградзкага павету Літоўскай губэрні, сёньня — Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці, у некаторых крыніцах Наваградак[a], Расейская імпэрыя — 26 лістапада 1855, Канстантынопаль, Асманская імпэрыя (сёньня — Стамбул, Турэччына)[6][7] — беларуска-польскі паэт беларускага паходжаньня[8][9], палітычны публіцыст і дзяяч нацыянальна-вызвольнага польскага руху, быў сябрам Таварыства філяматаў. Некаторымі зь беларускіх літаратараў Міцкевіч вызнаецца як адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры[10] і беларускім польскамоўным паэтам[11]. Вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі — драмы «Дзяды» і паэтычная эпапэя «Пан Тадэвуш», прызнаныя апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына».
За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасьць Адам Міцкевіч правёў у высылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, пакінуў Расейскую імпэрыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, потым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапэнам. Памёр у Канстантынопалі, куды ён прыехаў дапамагаць ў арганізацыі польскіх войскаў дзеля барацьбы з Расейскай імпэрыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вавэльскі касьцёл у Кракаве.
Жыцьцяпіс Жыцьцё і маладосьць
Маёнтак у Завосьсі, верагоднае месца нараджэньня Міцкевіча (Напалеон Орда)
Дом Міцкевіча, Наваградак Адам Міцкевіч нарадзіўся ў маёнтку свайго дзядзькі ў Завосьсі каля Наваградку, у той час Расейская імпэрыя (цяпер Беларусь). Да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе гэты рэгіён быў часткай земляў ВКЛ і род Міцкевічаў паходзіў зь літоўскай (беларускай) засьцянковай шляхты[12]. Беларускі фальклёр у шэрагу з гістарычнымі літоўскімі паданьнямі пазьней акажа вялікі ўплыў на творчасьць Міцкевіча[12]. Бацька Адама, Мікалай Міцкевіч, быў наваградзкім судовым адвакатам, маці, Барбара з Маеўскіх — дачка аканома зь недалёкага Чамброва. Маці паэта паходзіла з роду Маеўскіх гербу «Стары конь», вядомага ў Наваградзкім ваяводзтве зь сярэдзіны XVII ст. Першым вядомым продкам Адама Міцкевіча з роду Маеўскіх лічыцца Казімер Маеўскі, які ў 1650 годзе валодаў фальваркам Бердаўка. Памылковая гіпотэза паходжаньня Барбары Маеўскай ад пасьлядоўнікаў Якуба Франка папулярызуецца публіцыстамі габрэйскага паходжаньня[13]. У паэта быў брат Францішак[14].
Наваградзкі фарны касьцёл Перамяненьня Пана, у якім быў ахрышчаны Адам Міцкевіч У 1807—1815 гадох Міцкевіч наведваў дамініканскую павятовую школу ў Наваградку. У 1812 годзе адбыліся дзьве важныя падзеі ў жыцьці маладога Адама: 16 траўня памёр ягоны бацька, а крыху пазьней, з пачаткам вайны 1812 году, праз Наваградак прайшлі войскі Напалеона. Бацькаў сябар, судзьдзя Растоцкі дапамагаў маці гадаваць дзяцей. Ён браў іх на лета да сябе ў сядзібу Рута, што непадалёк ад Наваградку[15].
У 1815 годзе Міцкевіч выехаў у Вільню вучыцца ў Віленскім унівэрсытэце — галоўнай навучальнай установе былога Вялікага Княства Літоўскага, дзе пазьней вывучаў гуманістычныя навукі. Складанае матэрыяльнае становішча пасьля сьмерці бацькі схіліла яго да навучаньня ва ўнівэрсытэцкай настаўніцкай сэмінарыі, што пасьля гарантавала працу ў царскіх школах. Навучаньне скончыў у 1819 годзе з тытулам магістра[16].
Падчас навучаньня ў Віленскім унівэрсытэце ў кастрычніку 1817 году разам з Тамашам Занам і суполкай сяброў стварыў Таварыства філяматаў, якое было арганізаванае паводле масонскага ўзору і пасьля пераўтварылася ў змоўніцкую нацыянальна-патрыятычную арганізацыю. Саюз філяматаў і створаныя крыху пазьней «Таварыства Філярэтаў» і «Прамяністыя» служылі асьветніцка-патрыятычнай працы тагачаснай віленскай моладзі. Гэтыя арганізацыі ў 1822 годзе налічвалі больш за 200 сябраў. Неўзабаве актыўная дзейнасьць арганізацыяў прыцягнула ўвагу ўладаў, што пазьней стане адным з чыньнікаў ссылкі Міцкевіча ў Расею. Адзначаецца, што Міцкевіч размаўляў па-польску, па-француску, па-італьянску, па-нямецку, па-ангельску, па-лацінску ды па-грэцку[14].
У 1819 годзе пачаў працаваць настаўнікам у Коўне, дзе жыў да 1823 году. Падчас знаходжаньня ў Коўне напісаў дысэртацыю, за якую ў 1822 годзе атрымаў тытул магістра філязофіі. У той самы час быў ініцыяваны да ступені чалядніка ў масонстве[17].
У пэрыяд настаўніцтва ў Коўне Міцкевіч закахаўся ў Марылю Верашчаку з Туганавічаў Наваградзкага павету, зь якой пазнаёміўся ў 1818 годзе ў час летніх вакацыяў, калі гасьцяваў у маёнтку Верашчакаў непадалёку ад Наваградку. Нягледзячы на іх узаемныя пачуцьці і прыяцельскія стасункі Міцкевіча зь сям’ёй Марылі, ейныя бацькі вымагалі выкананьня раней зробленых заручынаў з графам Путкамэрам. Самыя пяшчотныя лірычныя вершы Адам Міцкевіч прысьвяціў свайму першаму каханьню. Сьляды гэтага нерэалізаванага каханьня можна знайсьці ў вядомых вершах Міцкевіча «Да М…» і «Да сяброў», балядах «Сьвіцязь», «Сьвіцязянка» ды «Рыбка».
Турма, высылка і эміграцыя
«Міцкевіч на скале Аю-Даг», Валенці Ваньковіч, 1828 У час працы на радзіме Адам Міцкевіч падаў хадайніцтва пра дадатковы адпачынак і паездку за мяжу. Адпачынак яму далі, але замежную вандроўку не дазволілі. Калі ён у кастрычніку 1823 году паехаў у Вільню, яго арыштавала сьледчая камісія, створаная з мэтай спыніць патрыятычны рух «польскай моладзі ў Літве». Падчас сьледзтва філярэты зрабілі ўсё магчымае, каб адвесьці ад Міцкевіча абвінавачаньні, але ён усе ж быў прыгавораны да высылкі ў глыб Расеі.
8 лістапада 1824 году Міцкевіч прыбыў у Пецярбург за прызначэньнем. У чаканьні прысуду Міцкевіч сышоўся з дэкабрыстамі (К. Рылеевым ды А. Бястужавым) і атрымаў нават даручэньне зблізіць расейскіх рэвалюцыянэраў з патрыётамі Польшчы і Літвы. Ён актыўна ўдзельнічаў у так званых «расейска-польскіх перамовах» паміж дэкабрысцкім «Паўднёвым» і «Польскім патрыятычным» таварыствамі. Вырашэньне з прызначэньнем месца ссылкі зацягнулася, і Міцкевіч паехаў у Крым, дзе напісаў паэтычны цыкль «Крымскія санэты» і шэраг вершаў. У вершы «Марак» ён зноў выклаў свае погляды на жыцьцё:
Увесь пэрыяд патрыятычнай віленска-ковенскай маладосьці і высылкі ў глыб Расеі адбіўся пазьней у напісаных падчас побыту ў Дрэздэне, трэцяй часткі «Дзядоў». Канцавы Ўступ З-яй часткі «Дзядоў», «Да сяброў маскалёў» мелі асабісты характар. Міцкевіч зьвярнуўся ў іх беспасрэдна да вядомых у Расеі дэкабрыстаў і верагодна Аляксандра Пушкіна.
Жыцьцё ў Расеі Нарэшце маскоўскі ваенны генэрал-губэрнатар залічыў Міцкевіча ў сваю канцылярыю. У Маскве паэт даведаўся пра паўстаньне на Сэнацкай плошчы і жорсткую расправу над дэкабрыстамі. Але расейцы сваёй падтрымкай не далі яму аплакваць лёс сяброў-паўстанцаў у адзіноце. Вясной 1826 году рэдактар «Московского телеграфа» Н. Палявой увёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяродзьдзе і ён стаў частым госьцем славутага салёну княгіні-паэтэсы Зінаіды Валконскай, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавам, Вяземскім, Пагодзінам, пазнаёміўся з Аляксандрам Пушкінам. Пераклады твораў Міцкевіча на расейскую мову зьявіліся ў «Московском телеграфе» і мелі вялікі посьпех у расейскай публікі. Міцкевіч меў намер пачаць выданьне часопіса або газэты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. Таксама ў гэты час паэт пазнаёміўся з Марыяй Шыманоўскай і яе дачкой Цэлінай, але ня ведаў, што маленькая Цэліна пазьней стане ягонай жонкай.
У гэты час пісьменьнік перажыў яшчэ адн
Беларусь
"Анонимно"28.12.2023 14:13:05
У гэты час пісьменьнік перажыў яшчэ адну драму. У салёне Валконскай ён пазнаёміўся з К. Яніш (пазьней вядомая паэтэса Паўлава) і вырашыў ажаніцца зь ёй, але яе бацькі адмовілі яму.
Жыў у Адэсе[18].
Сур’ёзнай працай гэтага часу была паэма «Конрад Валенрод», якую ён пачаў пісаць у Маскве, а скончыў у Пецярбургу. Яго баляды «Ваявода» і «Будрыс і яго сыны» («Тры Будрысы») Аляксандар Пушкін пераклаў на расейскую мову.
Ад’езд Міцкевіча ў Эўропу
Партрэт Адама Міцкевіча, 1849 Пасьля сасланьня і дазволу зьехаць за мяжу Міцкевіч падарожнічаў па Эўропе. Спачатку ў 1829 годзе на ангельскім параходзе «Георг IV» ён накіраваўся ў Нямеччыну, наведаў Любэк, Гамбург ды Бэрлін, у якім эмігранты з Рэчы Паспалітай зладзілі яму ўрачыстую сустрэчу. Міцкевіч наведаў некалькі лекцыяў Гегеля ва ўнівэрсытэце. У Празе пазнаёміўся з Вацлавам Ганкам. У Карлсбадэне (Карлавых Варах) выпадкова сустрэў Антонія Эдварда Адынца, які суправаджаў паэта ў ягоных далейшых падарожжах, у тым ліку ў Швайцарыю ды Італію. Разам яны наведалі Гётэ. Таксама Міцкевіч змог пабачыць Шлегеля. Перайсьці з Швайцарыі ў Італію сябры вырашылі пехатой. Пабывалі ў Вэнэцыі, Фэрары, Балёньні ды Флярэнцыі. Асабліва вялікае ўражаньне на Міцкевіча зрабіў Рым, пра што ён пісаў у лістах да Францішка Малеўскага. Спыніўшыся ў Рыме, Міцкевіч вывучаў працы старажытых гісторыкаў, а таксама паэт шмат перапісваўся з сваімі землякамі, якіх лёс раскідаў па ўсім сьвеце. Але Міцкевіч ня змог уседзець на месцы і вярнуўся ў Швайцарыю. У 1831 годзе прыехаў у Вялікапольшчу з намерам перайсьці мяжу і вярнуцца да ахопленага паўстаньнем Царства Польскага, але ў рэшце рэшт паэт застаўся ў Дрэздэне да 1832 году, дзе сустрэў багата землякоў, якія эмігравалі.
З Дрэздэну паэт накіраваўся ў Парыж, дзе пачаў супрацоўнічаць з эміграцыйнымі дзеячамі, пісаў артыкулы і публіцыстычныя лісты. У 1839—1840 быў прафэсарам лацінскай літаратуры ў швайцарскай Лязане, а ў 1840 годзе ўзначаліў катэдру славянскіх моваў у «Калеж дэ Франс» (Collège de France), дзе праводзіў так званыя парыскія лекцыі. На лекцыі Міцкевіча хадзіла вялікая колькасьць дзеячоў і мысьляроў, у тым ліку і француская літаратарка Жорж Санд[19]. У 1841—1844 гадох быў прэзыдэнтам Гістарычнага факультэту Літаратурнага таварыства ў Парыжы[20]. З боку грамадзкай пазыцыі і актыўнасьці ў польскіх патрыятычных асяродках Адама Міцкевіча лічылі за галоўнага прадстаўніка так званай Вялікай Эміграцыі.
У Парыжы пасябраваў з фатографам Міхалам Швайцэрам, а ў 1841 годзе зьвязаўся з прадстаўніком плыні польскага мэсіянізму — Андрэем Тавянскім і зрабіўся яго галоўным прапагандыстам і кіраўніком створанага Тавянскім «Кола Божай справы». У 1844 годзе францускія ўлады абвінавацілі Міцкевіча ў прапагандзе тавянізму з нагоды: палітычнага ўхілу яго лекцыі (усхваленьня Напалеона), у сваіх лекцыях агучваў погляды яўна антыкаталіцкія (4-я лекцыя) — крытыкаваў Каталіцкую Царкву за адыход ад хрысьціянскіх прынцыпаў. У 1847 годзе Міцкевіч разарваў стасункі з Тавянскім.
У час «Вясны народаў» (1848) стварыў у Італіі польскі легіён. Пасьля вяртаньня ў Парыж стаў адным з заснавальнікаў і галоўным рэдактарам «Трыбуны народаў» (Tribune des Peuples). У выніку інтэрвэнцыі расейскай амбасады ў Парыжы, часопіс быў зачынены за агучваньне радыкальных грамадзкіх поглядаў. Аднаўленьне Другога Францускага Каралеўства распаліла надзею Міцкевіча на новы канфлікт з Расейскай Імпэрыяй і новую цікавасьць Эўропы да польскай справы. Яго апошні твор магчыма напісаны лацінскай одай у гонар Напалеона ІІІ Банапарта.
У 1851 годзе быў адданы пад нагляд паліцыі. З 1852 году працаваў у Бібліятэцы Арсэналу.
Апошнія гады жыцьця У верасьні 1855 году, падчас Крымскай вайны, выехаў у Канстантынопаль, каб ствараць польскія аддзелы Легіёну польскага, а таксама складзены з габрэяў так званы «габрэйскі легіён» дзеля змаганьня з царскай Расеяй. Раптоўна памёр падчас эпідэміі халеры (верагодна ад самой хваробы, хоць апошнім часам сустракаюцца вэрсіі, што паэт мог быць атручаны мыш’яком[21] або ў выніку кровазьліцьця ў мозаг). Ягонае цела было перавезенае ў Парыж і ў 1855 пахаванае на могілках дэ Шампо ў Манмарсі, а ў 1890 годзе перанесенае ў Вавэльскі катэдральны сабор, што стала нагодай да палітычнае маніфэстацыі.
Творчая спадчына Адам Міцкевіч разам зь Юльюшам Славацкім і Зыгмунтам Красінскім лічыцца адным з зачынальнікаў польскага рамантызму[22][23], адзін з найвыбітнейшых стваральнікаў рамантычнае драмы ў Польшчы[24], яго постаць параўноўвалася як на радзіме, так і ў Эўропе з такімі літаратурнымі волатамі, як Аляксандар Пушкін[25], Джордж Байран і Ёган Гётэ[26][27], што робіць Міцкевіча адным з найяскравейшых паэтаў эўрапейскага літаратурнага маштабу[28]. Атрымаў характарыстыку як «паэт пераўтварэньняў»[29] і «славянскі бард»[30]
Творчасьць Міцкевіча аказала вялікі ўплыў на разьвіцьцё беларускай літаратуры. Высока ацэньваючы фальклёр Беларусі, Адам Міцкевіч пісаў пра цяжкі лес беларусаў: «У іх казках і песьнях ёсьць ўсё… Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайшлі ў страшэннай галечы і прыгнёце».
Пад уплывам паэта літаратурную дзейнасьць пачыналі Я. Баршчэўскі, Аляксандар Рыпінскі, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Дабратворны ўплыў яго адчулі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (які пераклаў «Пан Тадэвуш» на беларускую[31]), А. Вярыга-Дарэўскі, В. Каратынскі. У Міцкевіча вучыўся творчаму асваеньню вобразаў і матываў беларускага фальклёру Францішак Багушэвіч. Тыпалягічныя сувязі з рамантызмам Міцкевіча выявіліся ў паэмах «Сон на кургане», «Курган» і некаторых вершах Янкі Купалы. Тыпалягічна блізкія да «Пана Тадэвуша» паэма Якуба Коласа «Новая зямля». У 1920-я гады рамантычным патасам Міцкевіча цікавіліся маладнякоўцы Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Максім Лужанін, Юрка Гаўрук, Паўлюк Трус і іншыя. Міцкевічаўскія традыцыі народнасьці, рэалізму і рамантызму разьвівалі Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, В. Таўлай, П. Пестрак, Ю. Гаўрук, М. Лужанін, П. Панчанка, Язэп Семяжон і іншыя.
Мова Міцкевіча Мова Міцкевіча — гэта ў значнай ступені адлюстраваньне тагачаснай мовы шляхты ў Літве, да якой належаў сам паэт[32] і якая з гледзішча граматычнай сыстэмы і лексычных рэсурсаў мае ў сабе шмат беларускіх элемэнтаў, што паходзяць зь мясцовых народных гаворак[33]. Правінцыяналізмы паэт уводзіў мэтанакіравана, клапоцячыся падкрэсьліць сваю лякальную адметнасьць[32]. Доктар філялягічных навук і прафэсар БДУ Мікалай Хаўстовіч заўважае, што мову сваіх твораў Міцкевіч называў польскай, але зрэдку — «ліцьвінскай»[34]. Гэтае сьцьверджаньне абгрунтоўвае і ўспамін дачкі Міцкевіча, Марыі Міцкевіч, пра клопат свайго бацькі аб захаваньні свайго правінцыяльнага вымаўленьня і перадачы яго дзецям:
« ...няраз слухаючы нас, ён уздыхаў, што ў нас бясколерны, чужаземскі акцэнт. Ён бы хацеў чуць з нашых вуснаў мову сьпеўную, літоўскую, якая была яму мілейшая за ўсё. Арыгінальны тэкст (пол.) [паказаць] » —Gorecka A. Wspomnienia o Adamie Mickiewiczu. — Kraków, 1897. S. 76.
Шматлікія вучоныя, як гісторыкі літаратуры, так і мовазнаўцы згаджаюцца з тым, што цяжка казаць пра мову паэта як аб мастацкім сродку, пакуль ня будуць дастаткова вывучаныя аб’ём і характар яго правінцыяналізмаў[32]. Прафэсар Познанскага ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча Станіслаў Дабжыцкі ў сваёй працы «Колькі назіраньняў за мовай Міцкевіча» зарэгістраваў шматлікія моўныя факты ў творах Міцкевіча, якія выходзяць за межы нормаў агульнапольскае мовы[35].
Сучасьнік Адама Міцкевіча ўраджэнец Віцебску Максымільян Маркс у сваіх успамінах падкрэсьлівае, што з сваёй каханай Марыляй Верашч
Беларусь
"Анонимно"28.12.2023 14:13:55
Сучасьнік Адама Міцкевіча ўраджэнец Віцебску Максымільян Маркс у сваіх успамінах падкрэсьлівае, што з сваёй каханай Марыляй Верашчакай Міцкевіч размаўляў па-беларуску, а першыя вершы Міцкевіча, не напісаныя, а агучаныя ўслых, былі па-беларуску[36]. Тым часам гісторык, літаратуразнавец і выдавец Адам Кіркор (1818—1886) зазначаў, што «Адам Міцкевіч паводле выхаваньня, паводле першых працаў сваіх належыць Літве, якая ва ўспамінах усяго яго жыцьця, ва ўсіх яго творах зьліваецца зь Беларусьсю»[37].
Фанэтычныя асаблівасьці У 1936 годзе беларускі літаратуразнаўца Станіслаў Станкевіч у сваёй працы «Pierwiastki białoruskie w polskiej poezji romantycznej» грунтоўна падсумаваў асаблівыя зьявы ў галіне фанэтыкі, марфалёгіі, сынтаксісу і асаблівасьці граматычных катэгорыяў роду і ліку мовы Адама Міцкевіча ў яго вершаваных творах і філямацкай карэспандэнцыі паэта. Творы цытуюцца паводле львоўскага выданьня «Твораў» паэта.
17 Всёхъ же родHвъ t ґвраaма до дв7да р0дове четыренaдесzте: и3 t дв7да до преселeніz вавmлHнскаго р0дове четыренaдесzте: и3 t преселeніz вавmлHнскаго до хrтA р0дове четыренaдесzте.
18 (За? в7.) Ї}съ хrт0во ржcтво2 си1це бЁ: њбручeннэй бо бhвши м™ри є3гw2 мRjи їHсифови, прeжде дaже не сни1тисz и4ма, њбрётесz и3мyщи во чрeвэ t д¦а с™а.
19 ЇHсифъ же мyжъ є3S, првdнъ сhй и3 не хотS є3S њбличи1ти, восхотЁ тaй пусти1ти ю5.
20 Сі‰ же є3мY помhслившу, сE, ѓгGлъ гDень во снЁ kви1сz є3мY, глаг0лz: їHсифе, сhне дв7довъ, не ўб0йсz пріsти мRіaмъ жены2 твоеS: р0ждшеебосz въ нeй, t д¦а є4сть с™а:
21 роди1тъ же сн7а, и3 наречeши и4мz є3мY ї}съ: т0й бо сп7сeтъ лю1ди сво‰ t грBхъ и4хъ.
22 Сіe же всE бhсть, да сбyдетсz речeнное t гDа прbр0комъ, глаг0лющимъ:
1 (За? ѕ7‹) Внемли1те ми1лостыни вaшеz не твори1ти пред8 человBки, да ви1дими бyдете и4ми: ѓще ли же ни2, мзды2 не и4мате t nц7A вaшегw, и4же є4сть на нб7сёхъ.
2 Е#гдA u5бо твори1ши ми1лостыню, не воструби2 пред8 соб0ю, ћкоже лицемёри творsтъ въ с0нмищихъ и3 въ ст0гнахъ, ћкw да прослaвzтсz t человBкъ. Ґми1нь гlю вaмъ, воспріeмлютъ мздY свою2.
3 Тебё же творsщу ми1лостыню, да не ўвёсть шyйца твоS, что2 твори1тъ десни1ца твоS,